Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў па праблематыцы АБСЕ пройдуць 1 лістапада ў Выканкаме СНД у Мінску. У час пасяджэння плануецца абмеркаваць пытанні ўзаемадзеяння краін Садружнасці ў АБСЕ, працэсу "Хельсінкі + 40", а таксама падрыхтоўкі да 20-й сустрэчы СМЗС АБСЕ ў Кіеве, якая адбудзецца ў пачатку снежня. Асноўныя мэты кансультацый - шырокі абмен інфармацыяй і думкамі па актуальных знешнепалітычных пытаннях, рэгіянальнай і глабальнай палітыцы, што маюць узаемны інтарэс. Пры гэтым акцэнт робіцца на эфектыўным забеспячэнні ўліку інтарэсаў краін СНД і ўзгадненне магчымых сумесных дзеянняў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.