У Магілёве праходзіць традыцыйны кінатыдзень "Тураўская восень". Форум праводзіцца з 2001 года. Ён прысвечаны кінарэжысёру, сцэнарысту, народнаму артысту СССР і БССР, ураджэнцу Магілёва Віктару Тураву. Сёлета "Тураўская восень" пачалася з мітынгу на Плошчы зорак і творчай сустрэчы з дачкой майстра кіно – кінарэжысёрам Аленай Туравай, якая прэзентуе ў Магілёве свой новы музычны фільм-фэнтэзі "Кіндер-Вілейскі прывід". Стужка знята сёлета па матывах навэлы Оскара Уайльда "Кентервільскі прывід". Упершыню падчас кінатыдня адбудзецца паказ фільма-казкі Віктара Турава "Гора баяцца – шчасця не відаць".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.