Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" папоўніла свае актывы чарговым набыццём. Даччынае прадпрыемства аб'яднання "Беларуснафта -Сібір" набыло "Нафтавую кампанію "Янгпур", гэта дазволіць здабываць нафту і газ у Цюменскай вобласці. Агульны аб'ём здабываемых запасаў і рэсурсаў набытага прадпрыемства - больш за 40 млн. т, гадавая здабыча нафты і газавага кандэнсату - каля 140 тыс. т. Набыццё нафтавай кампаніі - гэта частка праграмы развіцця бізнесу "Беларуснафты " на тэрыторыі Расіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.