Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць недапушчальным прымяненне санкцый да такіх краін, як Беларусь або Куба , народы якіх імкнуцца пабудаваць моцную дзяржаву . На гэта ён звярнуў увагу, выступаючы ў час агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Таксама на думку міністра для пераадолення праблем палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага плана, трэба стварыць новыя механізм , якія ўлічвалі бы новы глабальны парадак. Уладзімір Макей выказаў меркаванне аб неабходнасці распрацоўкі парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года на аснове мэт устойлівага развіцця, перш за ўсё такіх як міграцыя , энергетыка, занятасць. Ён заклікаў міжнародную супольнасць сумесна дзейнічаць на карысць усіх людзей на планеце.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.