Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны , якія вызвалілі Беларусь ад нямецка -фашысцкіх захопнікаў, і ўсіх грамадзян краіны з 70-й гадавінай пачатку вызвалення Беларусі.
Менавіта ў гэтыя вераснёўскія дні сем дзесяцігоддзяў таму Чырвоны сцяг зноў горда ўзняўся над адваяванымі ў гітлераўскіх акупантаў райцэнтрамі Камарын і Хоцімск -- гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт падкрэсліў, што ніякія катаванні і мукі , ніякія зверствы і здзекі фашысцкіх катаў не здолелі зламаць волю нашага народа. Беларусь дала свету нябачаны дагэтуль прыклад дзяржавы-ваяра , рэспублікі -партызанкі, жыхары якой ад малога да вялікага бясстрашна змагаліся, аддаючы перавагу загінуць , чым стаць рабамі , гаворыцца ў віншаванні.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.