Беларусь пры выбудоўванні ўзаемадзеяння ў рамках СНД прыярытэтную ўвагу надае павышэнню эфектыўнасці эканамічных сувязей паміж краінамі - удзельніцамі ў мэтах далейшага павышэння ўзроўню жыцця і дабрабыту нашых народаў, адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Па яго словах, важны элемент гэтай працы -- развіццё зоны свабоднага гандлю Садружнасці , да якой, не так даўно далучыўся Узбекістан. А ў бліжэйшай перспектыве краіны СНД плануюць дасягнуць пагаднення аб фарміраванні зоны свабоднага гандлю паслугамі.
Уладзімір Макей таксама адзначыў , што пад Беларускім старшынствам прадугледжана абмеркаванне пытанняў далейшага тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі эканомік дзяржаў - удзельніц СНД з улікам ведаў " зялёных " тэхналогій , развіцця экалагічнага патэнцыялу транспарту і дарожнай інфраструктуры.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.