Беларуская экспазіцыя была прадстаўлена на 16 Міжнародным турыстычным кірмашы ў горадзе Пусан, якая прайшла 5-9 верасня і з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Рэспубліцы Карэя.
Беларусь была прадстаўлена экспазіцыяй, падрыхтаванай сумесна пасольствам Беларусі ў Рэспубліцы Карэя, Міністэрствам спорту і турызму, Нацыянальным агенцтвам па турызме Беларусі і музеем "Замкавы комплекс "Мір".
Адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Рэспубліцы Карэя Наталлі Жылевіч са студэнтамі Міжнароднай школы турызму (г.Пусан). Дыпламат прадставіла інфармацыю аб развіцці беларуска-карэйскіх двухбаковых адносін, аб культурных асаблівасцях і турыстычных славутасцях Беларусі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.