Год культуры Беларусі пройдзе ва Украіне ў наступным годзе, а 2015-ы абвешчаны годам Украіны ў Беларусі. Аб гэтым сказаў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 22- й гадавіны незалежнасці Украіны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол гэтай краіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.
У сваім выступленні дыпламат закрануў тэму зацікаўленасці Украіны ў цесным супрацоўніцтве з Мытным саюзам. Украіна ўдзячна беларускаму боку за падтрымку пры падрыхтоўцы і падпісанні Мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Украінай і Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ў сваю чаргу гатовая адстойваць неабходнасць паўнапраўнага і ўсебаковага ўцягвання Беларусі ў еўрапейскія працэсы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.