Вядучыя турэцкія ўніверсітэты зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Аб гэтым заявіў у Мінску пад час падпісання пратаколаў аб навуковым супрацоўніцтве НАН Беларусі з трыма вядучымі універсітэтамі Турцыі рэктар Басфорскага ўніверсітэта прафесар Хікмет Косак.
Падчас перамоваў адзначана, што турэцкія навукоўцы найбольш зацікаўлены ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з беларускімі калегамі ў сферы нана -і біятэхналогій , медыцыне , фармацэўтыцы , фізіцы і хіміі.
Кіраўнікі турэцкіх універсітэтаў зацікаўлены ў супрацоўніцтве па падрыхтоўцы навуковых кадраў і прапанавалі маладым беларускім даследчыкам магчымасць праходжання стажыроўкі ў Турцыі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.