Будаўніцтва партовых калійных тэрміналаў у Бразіліі дазволіць "Беларуськалію" павялічыць аб'ёмы паставак у гэты перспектыўны рэгіён, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый Кірыенка.
"Беларуськалій" лічыць Бразілію і краіны лацінаамерыканскага рэгіёну вельмі перспектыўным напрамкам для паставак калія, бо гэтая краіна мае намер у некалькі разоў павялічыць вытворчасць збожжа, а гэта так ці інакш звязана з павелічэннем спажывання ўгнаенняў.
Па словах Валерыя Кірыенкі, будаўніцтва ўласных тэрміналаў у Бразіліі дазволіць "Беларуськалію" значна паскорыць разгрузку судоў, якія па доўгу чакаюць сваёй чаргі. Беларускае прадпрыемства збіраецца пабудаваць 6 складоў і іншыя аб'екты партовай інфраструктуры.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.