Выстава работ сучасных ізраільскіх мастакоў "Па слядах Шагала ў Ізраілі", прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння вялікага майстра, адкрылася ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Усе работы, а іх каля 30, ўяўляюць сабой аўтарскія копіі на палатне. Арыгіналы захоўваюцца ў Ізраілі. Дом майстра ў Віцебску, Іерусалімская вулачка, размова з Шагалам пра чорны квадрат Малевіча - выстава звязала прадстаўнікоў розных мастацкіх школ і кірункаў авангарднай манерай пісьма. Экспазіцыя дазваляе ўбачыць Ізраіль вачыма культавага мастака. Дарэчы, тут можна знайсці работы тых, чый творчы шлях пачаўся ў Беларусі. Гэта Любоў Мінковіч, Андрыян Жудро, Барыс Караванаў, Ілля Хініч, Герман Няпомнячы. Выстава "Па слядах Шагала ў Ізраілі" пабывала ў Расіі, Украіне і Малдове. Па Беларусі экспазіцыя падарожнічае з 2012 года. Пазнаёміцца з шагалаўскай спадчынай ўжо змаглі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.