Беларусь плануе падпісаць у верасні паліўна-энергетычны баланс Саюзнай дзяржавы на 2014 год, - паведаміў у Гомелі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Ён прыняў удзел у сустрэчы з дэлегацыяй Украіны. Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, з беларускага боку па паліўна-энергетычным балансе ўсё неабходнае зроблена. Паліўна-энергетычны баланс Саюзнай дзяржавы вызначае аб'ёмы ўзаемных паставак як сыравіны, так і гатовай прадукцыі, у прыватнасці нафтапрадуктаў, на год. Сёлета пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў ажыццяўляюцца на падставе паквартальных балансаў. Па выніках года лічба павінна скласці 23 мільёны тон, - канстатаваў Уладзімір Сямашка.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.