Гэтая выстава – вынік крапатлівай працы аддзела рэстаўрацыі музея, у якім на сённяшні дзень працуюць 5 мастакоў-рэстаўратараў. У экспазіцыі прадстаўлены розныя па характары, матэрыялах і часе стварэння артэфакты з калекцый музея. Усе яны з'явіліся ў вітрынах, дзякуючы намаганням музейных рэстаўратараў.
Таксама 28 мая на базе Нацыянальнага гістарычнага музея пройдзе семінар «Айчынная рэстаўрацыя: вопыт і перспектывы», прысвечаны пытанням захавання, кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў з удзелам вядучых спецыялістаў у гэтай галіне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.