Сацыяльныя праекты больш чым на 11 млн. еўра рэалізуюцца ў Беларусі па польска-беларуска-ўкраінскай праграме трансгранічнага супрацоўніцтва. У большасці сваёй яны тычацца сферы аховы здароўя, у тым ліку набыцця сучаснай медтэхнікі. Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча - Беларусь - Украіна рэалізуецца па ініцыятыве Еўрапейскай камісіі. Мэта – устанавіць дзелавыя кантакты паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі суб'ектамі трох краін для інтэграванага і ўстойлівага развіцця, паляпшэння сацыяльнага клімату.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.