«Чароўны млын»: святочны дух па-беларуску (рэпартаж)


 

У сталіцы адкрылася адна з самых душэўных выстаў. Сапраўды, калі вы не адчуваеце надыход зімовых свят ці настрой ніякім чынам не адпавядае падрыхтоўцы да Калядаў, «Чароўны млын» не пакіне яму шанцаў: атмасфера тут вельмі цёплая, натхняльная і шчырая.


Беларускія майстры прадстаўляюць свае вырабы: разнастайнасць тэхнік, ідэй, стыляў… На любы густ. Як кажа куратар выставы Таццяна Антончык, «Чароўны млын» заўсёды вельмі атмасферны, але сёлета – асабліва. Людзі заўсёды чакаюць цуд напярэдадні навагодніх свят, і менавіта гэтая тэматычная выстава-кірмаш пераносіць з будных дзён у нейкі паралельны і вельмі прывабны казачны сусвет.

 

Унікальнасць «Чароўнага млына» ў цікавых і разнастайных прэзентацыях, якія ладзяць самі майстры. Гэта асабістыя размовы, аўтарскае афармленне стэндаў (насамрэч стэнды больш падобныя на ўтульныя пакойчыкі ці ўвогуле невялічкія тэатральныя сцэны). Пэўна, ніхто не зможа расказаць пра свой выраб, працэс яго стварэння лепш, чым сам аўтар. Таму гэта гісторыя не толькі пра «паглядзець і набыць», гэта больш пра добрыя адносіны, кароткія навучальныя майстар-класы і, безумоўна, наша адметнае – беларускае.

 

Напрыклад, беларускія птушкі. Вы ведаеце іх толькі па малюнках у школьным падручніку? А вось кераміка з выявамі нашых «традыцыйных» зімовых птушак, альбо іх арыгінальныя фетравыя фігуркі – незвычайнае ўпрыгожванне для ёлкі.

 

«Мы вельмі падтрымліваем традыцыйныя рамёствы: лаза, салома, вядома, нашыя вышыванкі. Цяпер звычайна выкарыстоўваюць машынную вышыўку, але мы цэнім ручную працу. Мы ганарымся, што на нашай выставе збіраецца вялікая колькасць керамістаў, прадстаўлены цудоўныя тэкстыльныя сувеніры. У мінулым годзе было шмат замежных гасцей, нас наведаў і пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў, які ацаніў высокі ўзровень працы нашых майстроў. Аднак самы галоўны і доўгачаканы наш наведвальнік – звычайны чалавек. Бо ён хоча радаваць сябе і сваіх блізкіх менавіта ручной працай. Гэта душэўнасць і цеплыня, якія маюць водгук у кожнага», – падагульняе Таццяна Антончык.

 

Сёлета «Чароўны млын» працягвае свае традыцыі: добры настрой, арыгінальныя вырабы, беларускія майстры і цуд у паветры.



Вераніка Барысёнак

 

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"