Фота: belta.by
Савет калектыўнай бяспекі АДКБ, пасяджэнне якога адбылося напярэдадні ў рэжыме відэа-канферэнц- сувязі, адобрыў 15 дакументаў. Так, прынята заява аб фарміраванні справядлівага і ўстойлівага светапарадку. Зацверджаны план развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў АДКБ на 2021-2025 гады і новая антынаркатычная стратэгія. Кіраўнікі дзяржаў прынялі рашэнне аб падпісанні пагаднення аб сумесным матэрыяльна-тэхнічным і медыцынскім забеспячэнні войскаў, а таксама аб унясенні змяненняў у пагадненне аб міратворчай дзейнасці арганізацыі. Пры гэтым генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась адзначыў, што ў адпаведнасці з прыярытэтамі расійскага старшынства праведзена праца па развіцці міратворчых сіл АДКБ. Па завяршэнні сесіі СКБ старшынства ў АДКБ перайшло да Таджыкістана.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.