Нашу краіну прадстаўляла 12-гадовая Арына Пехцерава з Магілёва з песняй Alience - "Прышэльцы". Упершыню ў гісторыі музычны форум праходзіў у дыстанцыйным фармаце з выкарыстаннем тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Усе нумары ўдзельнікаў былі запісаныя сіламі мясцовых кампаній-вяшчальнікаў. А затым выходзілі ў прамы эфір. Кожная з 12-ці краін-удзельніц пабудавала свой Грын-рум. Мінск выходзіў на прамую сувязь з Еўропай са студыі "100 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Фаварыта выбіралі па схеме 50 на 50, сумуючы ацэнкі журы і тэлегледачоў. Вышэйшы бал нашай краіне паставілі Казахстан, Сербія і Польшча. А па выніках анлайн-галасавання мы атрымалі 57 балаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.