У рамках праекта «Праз церні да зорак» студэнты і супрацоўнікі гістарычнага факультэта кожны месяц у сацыяльных сетках асвятляюць дзейнасць адной з дзевяці навуковых школ БДУ. Адкрые тэматычны год прэзентацыя «Археалогія». Карыстальнікі даведаюцца аб дзейнасці вучоных, экспедыцыях, унікальных адкрыццях і знойдзеных артэфактах. Інфармацыя цалкам адаптавАная пад спецыфіку віртуальных пляцовак. Студэнты збіраюць і размяшчаюць там паўнатэкставыя навуковыя артыкулы, відэа-і аўдыёматэрыялы, фотаздымкі з асабістых архіваў выкладчыкаў, дзённікі і лісты навукоўцаў
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.