Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Валерый Брылёў сустрэўся з міністрам гандлю, турызму і тэлекамунікацый Сербіі Таццянай Маціч. Падчас сустрэчы абмеркаваныя перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй і магчымасці нарошчвання аб'ёмаў двухбаковага гандлю. У якасці ўзаемавыгадных кірункаў пазначаныя стварэнне ў абедзвюх краінах гандлёвых пляцовак для прасоўвання прадукцыі, арганізацыя сумесных вытворчасцей у Беларусі і Сербіі для паставак прадукцыі на рынкі трэціх краін, рэалізацыя праектаў у сферах будаўніцтва, транспарту і турызму - распавялі ў прэс-службе МЗС.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.