Так, да 2022 года падоўжаныя тэрміны будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц, пры гэтым яны будуць узводзіцца толькі на базе газатурбінных установак. У новай рэдакцыі выкладзены Міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі да 2025 года і пералік інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве пікава-рэзервовых энергакрыніц і ўстаноўцы электракотлаў. Беларуская АЭС з двума рэактарамі сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам».
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.