Пра гатоўнасць беларускай сістэмы аховы здароўя процідзейнічаць другой хвалі каронавіруса гаварылі ў Палацы Незалежнасці. Абраная ў свой час тактыка сябе цалкам апраўдала, яе наша краіна будзе прытрымлівацца і надалей. Акрамя таго, цяпер усё больш дзяржаў аддаюць перавагу падобным мерам. Кіраўнік дзяржавы дакладна абазначыў пазіцыю: сэнсу закрываць краіну няма. Трэба быць гатовымі да росту станоўчых тэстаў, але перагружаць сістэму аховы здароўя не варта. Асаблівая ўвага - забеспячэнню медпрэпаратамі і сродкамі абароны, а таксама кадры - дактароў важна падтрымаць фінансава. Цяпер у нас у суткі рэгіструецца больш за 400 выпадкаў COVID-19, у пікавыя моманты было ў два разы больш.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.