Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі практычна распалася, паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Беларусі на 22-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ Віктар Гумінскі.
Па яго словах падчас гэтай сесіі рабочая група не ініцыявала сустрэч з членамі беларускай дэлегацыі -- гэта сведчанне таго, што ў існаванні групы няма неабходнасці.
Ён дадаў, што нямецкі парламентарый Ута Цапф, якая на працягу некалькіх гадоў узначальвала працоўную групу, прызнала, што яна не выканала сваіх задач.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.