Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з кітайскай машынабудаўнічай карпарацыяй Sinomach

Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з кітайскай нацыянальнай машынабудаўнічай карпарацыяй Sinomach. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй праўлення карпарацыі Жэнь Хунбінем. Кіраўнік урада адзначыў, што з удзелам кітайскай карпарацыі Sinomach у Беларусі рэалізуецца шэраг праектаў. Найбуйнейшыя з іх - стварэнне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, а таксама будаўніцтва ў Светлагорску завода па выпуску сульфатнай беленай цэлюлозы. У цэлым карпарацыя выконвае падрадныя работы ў рамках праектаў у Беларусі на агульную суму $1,7 млрд. Бакі перайшлі ад простага гандлёвага супрацоўніцтва да інвестыцыйнага. У прыватнасці, наша краіна зацікаўлена ў прыцягненні Sinomach да ўдзелу ў сістэмных праектах у галіне машына,  станкабудавання, электратэхнічнай прамысловасці.    

 

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"
" بيلاروس بين يديك !"