З-за эпідэміялагічнай сітуацыі святочныя мерапрыемствы не праходзяць у традыцыйнай форме. У рамках барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі арганізаваны розныя праекты ў анлайн-фармаце. Напартале 1prof.by апублікаваныя фотаздымкі розных гадоў і архіўныя матэрыялы, ладзяцца анлай-канцэрты.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Першамай сімвалізуе салідарнасць працоўных, сцірае межы паміж краінамі і пакаленнямі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.