Беларусь адзначае галоўнае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці і 69-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне, але, безумоўна, цэнтрам іх стаў Мінск. Ва ўрачыстым парадзе ў гонар Дня Незалежнасці прынялі ўдзел больш за 3 тыс. ваенных, больш за 150 адзінак тэхнікі ў складзе 19 пешых і 13 парадных разлікаў.
Сярод ганаровых гасцей на парада - лідары Венесуэлы і Лаоса Нікалас Мадура Морас і Цюмалі Сайнясон. Па традыцыі, у Дзень Незалежнасці да беларускага народа звярнуўся Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Так, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што любыя спробы дэстабілізаваць становішча ў Беларусі не маюць ні адзінага шанцу. Беларусь - мірная і адкрытая краіна. Але мы не прымаем хлусні, крывадушнасці і дыктату, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў беларускага лідара, прынцыповая пазіцыя Беларусі празрыстая і цвёрдая - адносіны ў свеце павінны будавацца на прынцыпах адкрытасці, узаемнай павагі і вяршэнства міжнароднага права.
Галоўны падарунак да Дня Незалежнасці беларусы атрымалі яшчэ напярэдадні свята - у Мінску ўрачыста адкрылі плошчу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі ўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек. Сярод іх быў і Прэзідэнт краіны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Плошча Дзяржаўнага сцяга разам з Палацам Незалежнасці заклікана стаць галоўным цэнтрам суверэннай беларускай дзяржавы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.