Еўразійскі Эканамічны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана павінен стаць магутным глабальным эканамічным іграком. Такое меркаванне выказаў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме. Пакуль яшчэ ўвесь эканамічны патэнцыял Расіі, Казахстана і Беларусі не раскрыты, - сказаў Ігар Шувалаў. Пры гэтым, ён падкрэсліў, што нашы дзяржавы не маюць намеру ствараць новую палітычную структуру. Увага канцэнтруецца выключна на пытаннях эканамічнага парадку і стварэнні інстытутаў, якія будуць садзейнічаць эканамічнаму росту.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.