Саюзная дзяржава спрыяе пашырэнню інтэграцыі не толькі ў АЭП, але і ў СНД, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Сяргеем Нарышкіным.
Беларускі лідар бачыць вельмі сур'ёзную зацікаўленасць і зрухі на ўсіх узроўнях СНД да больш цеснага супрацоўніцтва і інтэграцыі.
Па яго словах будучыня за постсавецкай прасторай. Краінам трэба рабіць больш рашучыя крокі ў гэтым напрамку, у тым ліку ў парламенцкім вымярэнні.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.