Беларусь і Арменія адзначаюць 20 годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. З гэтай нагоды Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў армянскага калегу Сержа Саргсяна
"Супрацоўніцтва нашых краін, у аснове якога ляжаць зацікаўленасць у развіцці сяброўскіх сувязяў, агульная гісторыя і ўзаемная павага двух братэрскіх народаў, набыла глыбокі і рознабаковы характар", - гаворыцца ў віншаванні.
Між тым пад час нядаўняга візіту ў Ерэван Прэзідэнта Беларусі было абмеркавана шырокае кола пытанняў і бакі дамовіліся актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.