Беларуска-кітайскія легкавыя аўтамабілі змогуць канкурыраваць не толькі на рынку мытнай тройкі, але і за яе межамі, заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках рабочай паездкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
Па яго словах у Беларусі створана зборачная вытворчасць. З камплектаў, што паступаюць з Кітая, адзін транспартны сродак на гэты момант атрымаў адпаведныя сертыфікаты, якія дазваляюць аўтамабілі рэалізоўваць не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ў Расіі.
У перспектыве сумеснае прадпрыемства "БелДжы" мае намер заняць да 12% беларускага рынку новых аўтамабіляў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.