У ноч з 4 на 5 чэрвеня ўпершыню ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў сеанс радыёсувязі з Міжнароднай касмічнай станцыяй.
Як адзначыў рэктар навучальнай установы Сяргей Абламейка вучонымі БДУ распрацавана фотоспектральная сістэма для правядзення касмічнага эксперыменту "Ураган", падчас якога вядзецца наземна-касмічны маніторынг прагнозу развіцця прыродных і тэхнагенных катастроф.
Па словах расійскіх членаў экіпажа станцыі Паўла Вінаградава і Фёдара Юрчыхіна беларуская фотоспектральная сістэма, зарэкамендавала сябе на выдатна.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.