Беларусь зацікаўленая ў працягу прагматычнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па лініі "Усходняга партнёрства". Гэты факт падкрэсліла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства" ў Кракаве.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначала неабходнасць выканання базавых прынцыпаў партнёрства, такіх як роўнасць і недыскрымінацыя ўдзельнікаў. У час знаходжання ў Кракаве Алена Купчына сустрэлася з міністрамі замежных спраў Літвы, Грузіі, а таксама еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.