Беларусь ўдасканальвае сістэму інтэлектуальнай уласнасці, - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каменціруючы даклад Офіса гандлёвага прадстаўніка ЗША аб абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Беларускі бок адзначае, што ў дакумент была ўключана станоўчая інфармацыя аб далучэнні Беларусі да Сінгапурскага дагавора аб законах па таварных знаках. У дакладзе таксама адзначана, што Беларусь удасканаліла працэдуры разгляду заявак на выдачу патэнтаў. Разам з тым заява амерыканскага боку наконт таго, што "пірацтва і кантрафакцыя па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя ў Беларусі" не знаходзіць фактычнага пацвярджэння. Беларусь ўзаемадзейнічае з ЗША ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і прапанавала амерыканскаму боку правесці сумесныя мерапрыемствы па гэтай тэматыцы, - падкрэсліў Андрэй Савіных.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.