Італьянскія кампаніі плануюць за год пабудаваць у Беларусі ўнікальную ГЭС. Пра гэта паведаміў кіраўнік інвестыцыйнай кампаніі Finest Эрас Гой. Паводле яго слоў, ўжо ў 2014 годзе на рацэ Нёман можа быць пабудаваная гідраэлектрастанцыя па сучаснай тэхналогіі, якая атрымала развіццё ў некаторых еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Італіі. Магутнасць новай гідраэлектрастанцыі складзе 45 МВт. Аб'ём інвестыцый складзе не менш за 110 млн. еўра. Будаўніцтва ГЭС стане пілотным праектам італьянскага інвестара на тэрыторыі Беларусі. Кампанія таксама плануе будаваць электрастанцыі на рэках Заходняя Дзвіна і Днепр.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.