Выданні княжацкай бібліятэкі на месяц вернуцца ў сцены былой рэзідэнцыі "некаранаваных каралёў". Выстаўка "Кніжная спадчына Радзівілаў" прадстаўлена ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі. У экспазіцыі - 90 выданняў па гісторыі, тэалогіі, праве, філасофіі, творы мастацкай літаратуры, перыёдыка. Гэта цікавыя экзэмпляры са збору Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, якія цяпер беражліва захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. Асаблівая цікавасць - да выданняў аб старажытным магнацкім родзе, твораў, аўтарамі якіх з'яўляюцца прадстаўнікі роду Радзівілаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.