Беларусь прыняла станоўчае рашэнне адносна просьбы шведскага боку аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС нашай краіны Марыя Ваньшына. Паводле яе слоў, беларускі бок зыходзіць з таго, што дзейнасць шведскага дыпламата ў Беларусі будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах і накіравана на рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё гуманітарных кантактаў, узаемадзеянне ў галіне экалогіі і тэхнічнай дапамогі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.