Дзеці беларусаў Малдовы, якія наведваюць у пасольстве Беларусі ў Малдове нядзельную школу для вывучэння мовы, гісторыі, культуры, традыцый і звычаяў этнічнай Радзімы, арганізавалі спектакль на беларускай мове, прысвечаны аднаму з самых старажытных святаў беларусаў "Гуканне вясны".Дзеці прадэманстравалі гледачам беларускі абрад, прысвечаны прыходу вясны і развітання з зімой і паказалі спектакль. Гледачамі тэатралізаванага мерапрыемства сталі сябры Беларускай абшчыны ў Малдове, а таксама прадстаўнікі рускай, украінскай, эстонскай, грузінскай і іншых суполак і этнакультурных арганізацый, якія дзейнічаюць у гэтай краіне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.