ЮНЕСКА будзе падтрымліваць новыя праекты па супрацоўніцтве з Беларуссю. Пра гэта заявіла генеральны дырэктар Арганізацыі Ірына Бокава падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат Паслом Беларусі ў Францыі, пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА Паўлам Латушкам. Дыпламат ад імя ўрада запрасіў Ірыну Бокаву наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Павел Латушка звярнуўся да генеральнага дырэктара арганізацыі з прапановай падтрымаць ініцыятыву Беларусі аб уключэнні ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-15 гады 250-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага і 200-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Гашкевіча.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.