Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы плануецца правесці 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Прэм’ер далажыў кіраўніку дзяржавы пра вынікі работы краіны ў Адзінай эканамічнай прасторы. Па словах Міахіла Мясніковіча, беларускі бок вельмі непакоіць, што нашы партнёры па АЭП прымаюць у аднабаковым парадку рашэнні, якія ў прынцыпе руйнуюць агульны рынак. Гэтая тэма сярод іншых можа быць абмеркавана на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.