Адным з прыярытэтаў для Мінска павінна стаць стварэнне інавацыйных прадпрыемстваў і вытворчасцей, здольных забяспечыць новы выгляд эканомікі горада. Пра гэта на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Кіраўнік урада нагадаў, што рэгіянальная палітыка - гэта, найперш, развіццё тэрыторый, арыентаванае на новыя віды дзейнасці, стварэнне вытворчасцей высокіх тэхналагічных укладаў. У Мінска для гэтага ёсць усё неабходнае - кваліфікаваная рабочая сіла, высокі інтэлектуальны патэнцыял, інфраструктура фондавага рынку, капіталу. Прэм'ер-міністр спыніўся на пытаннях структуры інвестыцый Мінска. Па словах прэм’ера, трэба развіваць рэальны сектар, матэрыяльную вытворчасць. Прыярытэт неабходна аддаваць тым кампаніям, якія працуюць на новую эканоміку
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.