Тавараабарот Беларусі і Кубы летась павялічыўся ў два разы, дасягнуўшы свайго гістарычнага максімуму ў $ 100 млн. Вынікі двухбаковага гандлю і перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі абмяркоўваліся падчас сустрэчы Пасла Беларусі ў Кубе Уладзіміра Астапенкі з дырэктарам Дэпартамента Еўропы Міністэрства знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Педро Пабла Радрыгесам. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку пытанні паставак беларускай прадукцыі на Кубу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.