Беларусь павялічыць колькасць спецыялістаў для будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ў Туркменістане. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках візіту ў гэтую краіну віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна. Бакі дамовіліся ў першым квартале гэтага года адрэгуляваць усе пытанні, звязаныя з будаўніцтвам, у тым ліку якія датычацца разлікаў заказчыка за выкананыя работы. Бакі адзначылі, што неабходна прадоўжыць нарошчваць тэмпы вядзення работ па ўсіх напрамках з мэтай забеспячэння будаўніцтва камбіната ва ўстаноўлены тэрмін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.