Беларускае заканадаўства аб бежанцах - найбольш прагрэсіўнае не толькі ў Еўропе, але і ў цэлым у свеце. Як адзначыла, прадстаўнік упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі Шале Сафаві, беларускае заканадаўства аб бежанцах можа паслужыць мадэллю для іншых краін. Паводле яе слоў, Беларусь за кароткі тэрмін значна ўдасканаліла заканадаўчую сістэму ў дачыненні да бежанцаў. У прыватнасці, эксперт высока ацаніла закон аб прадастаўленні дадатковай і часовай абароны асобам, якія шукаюць прытулку, і бежанцам.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.