Актывізацыю працэсу далучэння Беларусі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі абмеркавалі ў Мінску намеснік міністра эканомікі Антон Кудасаў з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Ітанам Голдрычэм. Разам з гэтай тэмай на сустрэчы разгледжана пытанне аб важнасці для беларускага боку далучэння да Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве і развіцці. Абмяркоўваліся таксама пытанні двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця ў Беларусі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і рэалізацыі праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.