Другі міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile адкрыецца днямі ў Мінску. Праграма кінафоруму шырокая і разнастайная - 300 фільмаў з 41 краіны. Яны будуць прадстаўлены ў сямі секцыях. З навінкамі кінарынка змогуць пазнаёміцца не толькі мінчане і госці сталіцы, але і жыхары абласных цэнтраў і іншых буйных гарадоў Беларусі. У гэты ж час паказы міжнароднай праграмы адбудуцца ў 16 краінах свету.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.