Беларусь плануе вясной 2013 года вярнуцца да абмеркавання ўмоў новай крэдытнай праграмы з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова. Нашай краіне трэба яшчэ шмат зрабіць па выпрацоўцы і ўзгадненні ўмоў заключэння крэдытнай праграмы з фондам з улікам інтарэсаў Беларусі, атрыманні падтрымкі членаў савета дырэктараў фонду. Заключэнне новай праграмы з МВФ варта разглядаць не толькі як ўзгадненне пэўных дзеянняў і атрыманне пазык, а ў першую чаргу як пазітыўны сігнал, які можа дазволіць істотна павысіць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі, падкрэсліла Надзея Ермакова.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.