З моманту ўстаноўкі інструмент ўпершыню падвергнецца сур'ёзнаму ўдасканаленню. Будуць заменены некаторыя дэталі, з'явіцца новы пульт кіравання, што зробіць полацкі орган больш зручным для выканаўцаў, а гучанне інструмента - больш яркім. У мадэрнізацыі органа прымуць удзел расійскія і ўкраінскія спецыялісты сумесна з нямецкай фірмай. Полацкі орган вядомы далёка за межамі Беларусі. Ужо 17 гадоў у Сафійскім саборы з поспехам праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай музыкі "Званы Сафіі", якія збіраюць вядомых выканаўцаў з розных краін свету
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.