Міжнародны аспект дзейнасці Савета Рэспублікі набывае асаблівае значэнне з улікам эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь. Такое меркаванне выказаў старшыня верхняй палаты беларускага парламента Анатоль Рубінаў. Ён адзначыў, што на нашу краіну аказваецца эканамічны і палітычны ціск, прымяняюцца санкцыі. Спікер выказаў упэўненасць, што ў рэшце рэшт прыйдзе разуменне, што такія дзеянні ў дачыненні да Беларусі бесперспектыўныя. Асаблівую ўвагу Анатоль Рубінаў звярнуў на неабходнасць выкарыстоўваць высокія трыбуны міжпарламенцкага супрацоўніцтва для аргументаванага давядзення нашых пазіцый да сусветнай грамадскасці і замежных калег.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.