Новая Ваенная дактрына ўступіла ў сілу ў Беларусі. “Абвяшчаючы Ваенную дактрыну, якая носіць абарончы характар, Рэспубліка Беларусь зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў не з’яўляецца для яе праціўнікам. Беларусь асуджае любы ваенны канфлікт як сродак рэалізацыі палітыкі і прытрымліваецца прынцыпу мірнага ўрэгулявання спрэчак. Прымяненне ваеннай сілы разглядаецца як крайняя мера пасля вычарпання ўсіх магчымасцяў прыняцця палітыка-дыпламатычных, прававых, эканамічных, інфармацыйных, ідэалагічных і іншых мер па гарантаванні ваеннай бяспекі”, - гаворыцца ў нарматыўным акце. Новая Ваенная дактрына ўлічвае такія з’явы, як гібрыдная вайна і каляровая рэвалюцыя. Прыняцце дакумента было выклікана зменамі ваенна-палітычнага становішча ў свеце, характару ўзброенай барацьбы, сучаснымі тэндэнцыямі развіцця беларускай дзяржавы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.