Такую задачу паставілі прэм’ер-міністры дзвюх краін на перамовах у падмаскоўных Горках. Галоўнай тэмай сустрэчы Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева стала эканоміка. Другі год запар аб’ёмы ўзаемных паставак зніжаюцца. Патэнцыял для росту, на думку прэм’ераў, ёсць - можна актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы адзінай прамысловай палітыкі, дазволіць Беларусі ўдзел у расейскай праграме імпартазамяшчэння, а беларускім прадпрыемствам адкрыць доступ да расійскіх праграм дзяржзакупак. Таксама размова ішла аб энергетыцы. Перамовы па аб’ёмах і цэнах на вуглевадародную сыравіну зараз праходзяць на ўзроўні міністраў. Прэм’ераў пазнаёмілі з іх вынікамі, яны пацвердзілі гатоўнасць да далейшага канструктыўнага абмеркавання. А таксама закранулі будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных структурах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.