Кітай падтрымлівае паглыбленне супрацоўніцтва Беларусі з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Гэта заявіў памочнік міністра замежных спраў Лі Хуэйлай, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА на сустрэчы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі краін ШАС, што адбылася ў Пекіне напярэдадні 15-годдзя ШАС і ташкенцкага саміту гэтай арганізацыі.
Паводле яго слоў, Беларусь актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах ШАС і ўносіць вялікі ўклад у развіццё арганізацыі, адчувальнай з'яўляецца роля краіны на міжнароднай арэне ў забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.